epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад калыскі да...

Ад калыскі да «драўлянага адзення»

Шмат ці мала?

Усяго жыццё-імгненне,

У якім нам жыць пашчасціла аднойчы,

Перад тым, як стаць часцінкай вечнай ночы.

 

Ад калыскі да «драўлянага убора»,

Сёння й заўтра наша хутка стане «ўчора»,

Сёння, заўтра і учора — Святы Ойча,

Мы адно жыццё жывём, нібыта тройчы.

 

Як складана скласці іх у цыкл адзіны,

Непаўторнага жыцця тры палавіны.

Варта хоць адной не ўдасца ў нашым лёсе,

Падсумоўваем — жыццё не удалося.

 

Ад калыскі да драўлянае «калыскі»,

Шлях жыццёвы і упэўнены, і слізкі,

Небяспечны шлях, цікавы і складаны —

Эх, яшчэ б прайсці па ім... асэнсавана.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.