epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад лёсу да лёсу

Душа да душы

шлях шукала спрадвеку,

Быў рады заўжды

чалавек чалавеку.

Чужы, незнаёмы,

з дарогі далёкай —

А ў хату пускалі

і ноччу глыбокай.

Магчымасць была

адпачыць, прытуліцца —

Лічылі за гонар

цяплом падзяліцца,

Бо ведалі продкі,

што Бог жыў у кожным...

А сёння зрабілі мы

дом свой бязбожным.

У сэрцах, у душах

пануе бязбожжа —

І наша бяздушша

пайшло ў падарожжа —

Ад лёсу да лёсу,

ад нас да нашчадкаў —

І мы — ад нуля,

і яны — ўсё спачатку.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.