epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад народзінаў да...

Зваліўся дуб магутны,

як падкошаны,

Не ад спякоты ўпаў

і не ад сцюж.

Не, ён не састарэў,

ён быў не зношаны,

Ды раптам ніц абрынуся.

Чаму ж?

 

Ляжаў ён,

Нібы воін абязжызнены,

Якому хтосьці

стрэліў у спіну,

Хаця нядаўна —

над усімі ўздвіжаны,

Глядзеў вартаўніком

Ўдалечыню.

 

Ляжаў ён абяздвіжаны,

Абпалены,

Трагічны ўвасабляючы

Спакой.

Якою сілай

волат быў павалены?

Нядоляю якой?

Бядой якой?

 

Пікнікавала тут

турыстаў зборышча,

Якое наязджала зноў

Праз час.

Ля дуба і раскладвалася

Вогнішча,

Раскладвалася шмат разоў,

Не раз.

 

І памятае час

яго народзіны,

І бачыць дзень

заўчаснай гарчыні.

Ён рос тут і мацнеў

Дзесяцігоддзямі

А вось людзьмі

быў знішчаны за дні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.