epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ад зямлі і ад бацькоў

Я не прыдумаў новых

слоў такіх,

(Не кожны можа звацца майстрам слова)

Звярнуў увагу каб чытач на іх

І захацеў бы прачытаць нанова.

 

Мяне і ў іншым

не заўважыў Бог,

А гэта для любога творца дрэнна —

Й вядомых слоў я прыручыць не змог,

Хаця да іх — з павагаю нязменна.

 

Да мовы нашай і

да слоў любоў,

Мой лёс, а не прынука —

Вершапраца.

Я слоўмі ад зямлі і ад бацькоў

І карыстаўся й буду карыстацца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.