epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адчай

Хачу успакаення —

не упакаення.

Упакаенне прыйдзе без «хачу».

Душы раздрыга сёння —

без наймення,

Нібыта ў бездань галавой лячу.

 

І гэта для мяне —

страшэнныя гадзіны,

І я — безабаронны, як дзіця.

Пакорліва стаю, зусім адзін-адзіны,

Сярод свайго і не свайго жыцця.

 

І кожная крычыць

у арганізме клетка,

З крывёю п’е адчаю гарчыню.

Такі адчай наведваецца

вельмі рэдка,

Не ведаю —

магчыма, ў першыню.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.