epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адчуў душой

Гурток бярозак пазірае сціпла,

Прад імі дуб,

нібыта просіць слова.

А наваколле штогадова, звыкла,

Мяняецца штодзённа, паступова.

 

У клёна восень

падпаліла шчокі,

Залоціць сонца

ўсё усмешкай шчырай.

Гуськом па небе

праплылі аблокі

У нейкі, толькі ім

вядомы вырай.

 

Я гэта, быццам бачыў

І не бачыў

Ці, можа, гэта сніў я шматразова.

Адчуў душой —

прадзімак замаячыў,

Як і заўсёды —

непаўторна, нова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.