epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адгалоскі

У вёсках сёння баль спраўляюць

Былога адгалоскі...

Вяскоўцы малако купляюць —

А гэта ўжо не вёскі.

 

Зламала шмат перабудова,

Жывуць няўтульна хаты.

Была ж у кожнага карова,

І свінні, і цяляты.

 

Была ў гаспадароў надзея —

Жыць дзецям тут, нашчадкам.

Але у часу-дабрадзея,

Свае цяпер парадкі.

 

І вёскі сёння — бед галоскі

Яны — адчаю цёзкі.

Ім без каровак жыць нягегла,

І моладзь з вёсак збегла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.