epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адказ адзін

Мяняць не паспяваю свой убор я

На дню не раз — што тут дадаць яшчэ?

Як з ланцуга сарвалася надвор’е —

То мочыць, то марозіць, то пячэ.

 

То раптам хмара надзімае пуза,

То сонца, як на голым целе жар,

То гразь і — на шпагаце пасля юза,

То, быццам у пустыні, пыл у твар.

 

Адказ адзін на нашы ўсе пытанні,

Таму нас прыстудзіла й прыпякло:

Глабальнае прыйшло пахаладанне

І пацяпленне ў гэты час прыйшло.

 

Вось і валтузяцца яны за грудзі,

Адзін не саступае і другі.

Таму ўвесь час такім надвор’е будзе,

Па графіку — дзень добры, дзень благі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.