epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адкрыццё

Жывеш — нібыта ўсё адзіна,

І раптам робіш адкрыццё:

Як доўга цягнецца гадзіна,

Як мала доўжыцца жыццё.

 

І ўсё губляе сэнс патроху,

І сіл ўжо — курам на смех.

Гады,— як поўны мех гароху,

Ды вось бяда — дзіравы мех.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.