epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адкрыю!

Не дадзена мне... Шмат не дадзена...

Карысці — нуль з лёсу майго.

Мой лёс — драбяза, свет — грамадзіна,

І хто я? Што я для яго?

 

Адметнае што ў маім лёсе?

Ды так... Праца — дом, праца — быт.

Адкрыць штосьці не давялося,

Цяпер на адкрыцці ліміт.

 

Амбіцый маіх — аж пад бэльку,

Ну што б мне адкрыць? Што? Прашу!

Куплю і адкрыю бутэльку,

Нап’юся й адкрыю душу.

 

Мой лёс, ён папаў пад ліміты,

Няўжо без адкрыццяў міне?

Успомніў я цуд не адкрыты —

Мяне ён чакае! Мяне!

 

Пакуль не дастаўся Аіду,

Жывая пакуль мая плоць,

Адкрыю для ўсіх Атлантыду,

Калі дапаможа Гасподзь.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.