epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адкрыю сакрэт

Адкрыю вам сакрэт — я старасць не люблю

І мару, каб яна мяне не палюбіла.

Таму — у меру ем і па-спартанску сплю,

І нават на дзяўчат я пазіраю міла.

 

І лёгкаю хадой іду, хоць цяжка мне,

Калені я не гну, спіну трымаю прама.

Магу гульнуць ва ўсю, з другімі нараўне

І чарку, нават тры магу кульнуць таксама.

 

Праз гэта я хачу даць старасці пад дых,

Маўляў, у коле год не лішняя я спіца.

Вядома ўсім, што старасць не любіць маладых,

Таму і да мяне баіцца падступіцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.