epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адкуль?..

Адкуль яны, паэзіі вытокі,

Дзе кожны верш народжаны — дзіця?

Адныя скажуць, ткнуўшы рукі ў бокі:

— Адкуль вытокі? Ведама — з жыцця!

 

Другія знойдуць іншае рашэнне,

Свой погляд вытыркаючы найперш:

— Адкуль вытокі? Ведама — з натхнення,

У ім бярэ пачатак кожны верш.

 

— Ды што ён тут вярзе «натхненнік» гэны? —

Пярэчыць гучна нечы маналог.

— Адкуль вытокі? Балем правяць гены!

А хтосьці хмыкне: — А над імі — Бог...

 

О колькі меркаванняў! Спектр шырокі,

Іх маем мы, як кажуць, цэлы куль.

І ўсё ж адкуль паэзіі вытокі?

Не ведаю...

І сапраўды — адкуль?


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.