epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адміраюць паэты

Вінавацяць сурова,

Шлюць нямы свой дакор,

Непачутае слова,

Непрачытаны твор.

 

Мове матчынай — кпіны,

Вальнадумству — вайна,

Да паэзіі — спіны

І патыліц сцяна.

 

Быццам цягнуць адкрыта

Па душы барану,

Засыпаюць нібыта

З летуценнем труну.

 

У дзяржавы без мэты —

Рэжа слых маналог,

Адміраюць паэты,

Прарастае быльнёг.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.