epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адна!

Першы нацыянальны скарб —

родная мова

Змітрок Бядуля

Галоўны скарб нацыянальны — наша мова,

Матулі роднай мова й роднае зямлі.

І над табою, Беларусь, невыпадкова

Штогод з асобым болем плачуць жураўлі.

 

Не, не таму іх плач падобны на памінкі,

Што іх з Радзімы гоніць хуткая зіма,

А ад таго, што мовай цешацца адзінкі,

А вось дзяржавы сярод іх, на жаль, няма.

 

Заўжды цаніў каштоўнасць самых розных моў я,

Ды беларускай — найвышэйшая цана.

Ў дзяржаве можа быць двухмоўе ці стомоўе,

А мова ўсё ж нацыянальная адна!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.