epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адначасова

Пакутаў нашых —

Чым далей, тым болей,

І сэрцу колка

ад падзей асця.

О жах!

Не мог падумаць я ніколі,

Што можна так

стаміцца ад жыцця.

 

Ды наша старасць —

нашых душ ахова,

Канец жыцця мы можам

ў нізцы год

Любіць і не любіць адначасова,

Прымаючы без слёз

наш адыход.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.