epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адналюбства

Мой першы крок...

Апошні мой уздых...

Якая паміж імі процілегласць!

Цікава — ці вялікая адлегласць?..

Не ўбача вока і не ўчуе слых.

 

Адно толькі ўпэўнена скажу: —

Даўно пачаў з гары жыцця спускацца.

А гэта — для душы цяжкая праца —

Не ўбачыць, а адчуць жыцця мяжу.

 

Мой першы крык Лагойскі край пачуў...

І неба сёння аб адным малю я:

Дасць Бог уздых апошні ТУТ зраблю я —

І нікуды адсюль не палячу.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.