epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адно папрашу

Адно папрашу,

адлятаючы ў вырай,

Зірнуўшы на наш

беларускі абшар:

— Пастаўце мне помнік

з удзячнасці шчырай,

З узнёсласці светлай,

з нездраджаных мар.

 

Мне вас не сустрэць,

маладых, незнаёмых,

Мой час адышоў,

ваш на ўзлёце гудзе.

— Пастаўце мне помнік

з памкненняў свядомых,

З шляхоў, па якіх

Адраджэнне ідзе.

Законы адвечныя

сувязі геннай:

Ёсць голле на дрэве,

бо ёсць карані...

— Пастаўце мне помнік

не з глыбы каменнай,

He з бронзы халоднай,

а з душ цеплыні.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.