epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адно пытанне

Сёння снежань —

на зыходзе,

А зімы — ні чуткі.

Дзе ж кажух твой,

Новы годзе,

Беленькі-бялюткі?

 

Далягляд — у шэрым сітцы,

Дождж, туман — агульна.

А вось зайка —

ў белай світцы

І яму няўтульна.

 

Дзе зіма? —

адно пытанне,—

Іней дзе крыштальны?

Вось вам і пахаладанне,

Гэты жах глабальны.

25 снежня 2016 г.


25.12.2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.