epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адно выйсце

Жыве чалавек сабе — жвавы, жывы,

А вось галава «нежывая».

І рыбіна, кажуць, гніе з галавы,

Ды мала чаго не бывае.

 

Нібыта па месцы адным крапіва,

Мой верш гэты для безгаловых.

А вось у дзяржавы ўсё ж ёсць галава,

Каб жыць нам у лепшых умовах.

 

Затое культура ледзь-ледзь на плаву,

Адно толькі бачыцца выйсце —

Узяць бы ёй, ампутаваць галаву,

Яна на плячах без карысці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.