epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адпачынак

Адпачываюць вочы на табе...

Адпачываюць рукі ад работы...

Адпачывае неба ад дажджу...

Зімою і прырода ў адпачынку...

 

*

 

Каб не палоніў

адпачынку цень,

Я не губляю

ні адной хвілінкі —

Я і з пяром,

і з пэндзлем кожны дзень

Імкнуся «адпачыць»

ад адпачынку.

 

За працаю

прыемна адпачыць,

Ствараючы і з слоў,

і з фарбаў дзіва,

Што дазваляе

створанаму жыць

Напружана,

Хвалююча,

Імкліва.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.