epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адпавяданне

Ці спёка, ці гадоў завея,

Ці д’ябла смех,

ці Бога плач,

Нясе нас коўзкая надзея

Ад нашых мараў да няўдач.

 

А ўдачы наравістасць маюць

Завітваць рэдка да людзей,

Бо мары зноў адпавядаюць

Бездапаможнасці надзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.