epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адпяванне

Ляжыць нябожчык у труне,

Яму нішто не дапаможа.

А поп над ім, прабачце мне,

Праз слова:

— Слава табе, Божа!

 

Яшчэ, калі памёр стары,

Як кажуць, іншая тут справа.

А хто ўмірае без пары —

Дзіця, юнак —

Навошта «слава»?

 

А адпяваюць немаўля —

І славяць Бога, Ойца, Духа.

І стыне сэрца, вяне вуха —

Святога тут — ніжэй нуля.

 

Упарты я,

хоць трэсні ў лоб,

Я не хачу ў труне такога,

Каб нада мною нейкі поп,

За адыход мой славіў Бога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.