epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адштурхнуцца ад былога

У хаце — ні жывой душы, нікога...

Я гэты боль штодня ў сабе нашу,

Вяртаюся да роднага парога,

Каб перажытым наталіць душу.

 

Далёка недзе майго лёсу ранне,

Не перасох майго жыцця выток.

Я па жыцці без гэтага вяртання

Наперад не зрабіў бы нават крок.

 

Дарога ўсіх дарог — жыцця дарога,

Былое бачым, будучыню — не.

Зноў сэрца адштурхнецца ад былога

І дапаможа не упасці мне.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.