epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адвечная мудрасць

Каб убачыць спераду святло,

Кажуць, глянь назад — паразумнееш,

Там убачыш і дабро, і зло,

Можа, болей сам дабра пасееш.

 

Мудрасць гэта многа год жыве

І стагоддзі будзе жыць, здаецца.

Ды яна не кожнай галаве,

Як падзеі сведчаць, паддаецца.

 

Не, я думку-рану не салю,

Кожны мае погляд свой уласны...

Спусцімся давайце на зямлю,

Прэч прагонім гэты сон каўбасны!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.