epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адвечная загадка

Жыццё — загадкавасць такая,

Непрадказальнасцю палоніць.

Яно ўздымае, апускае,

То спыніць, то — уперад гоніць.

 

То сябар лепшы, закадычны,

То сабутыліць, то цвярозіць,

То так па мызе зубатычне,

Што крыўды боль душу марозіць.

 

То ўзбагачае нас духоўна,

То матэр’яльна абязгрошыць,

То дорыць спадзяванак поўна,

То безнадзейнасцю пустошыць.

 

То прыпяшчоціць нас спачатку,

Затым аттуліць неласкава.

Жыццё — адвечная загадка,

І з гэтым я жыву цікава.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.