epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адвечнае змаганне

Прыцягненне...

Ці я к яе? Гравітацыя,

Ўсе намеры прынізіць прагне.

Спробваў

Ўсяк ад яе ратавацца я,

А яна долу цягне і цягне.

 

Алё ёсць моц

не меней магутная

(За заступніцу дзякуй, Божа)

Хто змагаецца з першай, пакутуе,

Тым з зямлі узляцець дапаможа.

 

І між імі змаганне адвечнае —

Прыцягненне —

То ўніз, то ў неба.

І між імі — жыццё чалавечае,

І таму, што яно нявечнае,

У натхненні, у крылах патрэба.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.