epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адвечныя ісціны

Што не напісана,

Не прачытаюць.

 

Што не пасеяна,

Тое не ўродзіць.

 

Хто ў рот вады набраў,

Тых не вітаюць.

 

Не спатыкаецца

Той, хто не ходзіць.

 

Ў ..... вочы лісліўцы

Лезуць без мазі

 

Не свінаферма,

А свінства паросяць.

 

Таленавітых

Маюць на ўвазе.

 

А вось бяздарных

Бывае, узносяць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.