epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адысея наша

Мы самі адысею нашу

Ствараем з нашых дзён і год.

Калі плывём па плыні часу,

То сцішваем, то шпарчым ход.

 

Плывём да ўласных эпітафій,

Плынь лёсу ў кожнага свая.

У тэксце аўтабіяграфій

Праз слова-два, стракаціць «я».

 

О плынь! Яна для нас, як цуглі,

Ды ёсць ва ўсе часы яны,

Хто супраць плыні, адчаюгі

Плывуць — і ім няма цаны!

 

Яны — за незвычайнай мэтай,

За незнаёмы далягляд.

А большасць нас — плывём у Лету,

Пад вечны Вечнасці дагляд.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.