epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзін адказ

Мы спаць кладземся і...

а ранак ці настане?

А новы дзень?

А ночы?

Ранкі?

Дні?..

А нам бы з вамі

жыць і жыць, зямляне,

А нам бы з вамі

не згарэць ў агні.

 

А нам бы нас любіць...

О вы, хімеры-мары!

Жыццё ж на справе —

без крыві ні дня.

Тэракты, войнаў новыя пажары,

Забойствы, жорсткасць,

недавер, грызня.

 

І стала на зямлі

ад могільнікаў цесна,

На ўсе праблемы ёсць адзін адказ —

Адклаўшы жорсткасць,

выжываць сумесна?

Альбо — самазнішчэння крыж на нас?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.