epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзін матыў

Адсеяўся —

І ўжо дажынкі...

Пагасцяваў —

Пара «дамоў»...

Як шмат

Няздзейсненых учынкаў

І неадбыўшыхся размоў.

 

Для астываючага сэрца

Ва ўсіх гучыць

Адзін матыў:

Рабіў —

Ды болей застаецца

Нязробленага,

Чым зрабіў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.