epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзін напрамак

У грудзі вецер і пыл у вочы,

Сярод калдобін лягла дарога.

Адзін напрамак — ужо не збочыць,

Хоць з ног збіваюць — сустрэчных многа.

 

Я свой напрамак лічу бясспрэчным,

Не хутка будзе лічыць так кожны,

Бо бачу многа людзей сустрэчных,

І вельмі мала ёсць падарожных.

 

Ісці па ветры лягчэй — паблажка,

Ды толькі вецер і смецце гоніць.

Плысці па плыні зусім не цяжка,

А супраць — плынь мне не забароніць.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.