epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзіная

Ноч ад месячнасці срэбная,

З Млечным Шляхам на чале.

Ты такая непасрэдная

Ў гэтым казачным святле.

 

Ціха зорачка адважная

Сіганула да зямлі.

Ты пад месяцам міражная,

Як празрыстыя палі.

 

Славіць песня салаўіная

Ноч і месяц, і вясну.

Ты на ўсёй зямлі адзіная,

Я й шукаў цябе адну.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.