epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзіная зорка

Калі слова загіне —

і сам я загіну...

Калі слова не з сэрца

кладзецца ў радкі,

Значыць слова кладзецца,

лічы, ў дамавіну

Незапатрабаваным —

на век, на вякі.

 

Вершаванае слова —

душа на распяцці,

Вершаваная рыфма —

не сэрца, агонь.

Ды і верш —

нібы аўтар памерлы на свяце,

Нібы ў часе бяскрылым

акрылены конь.

 

Да паэзіі крылы нясуць

цераз церні,

Праз пакуты адвечныя —

быць ці не быць!

Боль, змаганне ці смерць —

а натхненне не зверне

Ад адзінае зоркі,

што над лёсам гарыць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.