epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзінак прывілеі

Смяяцца над сабой —

адзінак прывілеі,

У большасці —

Смяюцца над другімі.

Абапал першых —

значных спраў алея

І далягляд здзяйсненняў

Перад імі.

 

Яны прызнаюць шчыра —

і гэта сімвалічна,

Што тут памылка іх,

А не чужая.

І над сабой іх жарт,

іх смех самакрытычны,

Іх у вачах другіх

Не прыніжае.

 

Другія раздзімаюць

сваё «нішто» старанна,

Іх вартасці

з рэальнасцю ў разладзе.

Вышукваюць і ў годным

вакол сябе загану,

А самі век жывуць

У заняпадзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.