epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзінкі

Вечнасць 40 дзён адважыла...

Колькі гэта — шмат ці мала?

Беларусь! Ці ты заўважыла —

Ўладзі Содаля не стала?

 

Не ўхваляў ён «я» уласнае,

Памяць-спадчыны араты,

А здавён-даўна ў сучаснае

Нам вяртаў імёны, даты.

 

След гісторыі скрыўляецца,

Насланнё гадоў — фіранка.

Ды адзінкі ў свет з’яўляюцца —

Сэрцы на далоні Данка.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.