epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзінота

Пасля першых замарозкаў,

Напярэдадні зімы,

Скінуў з плеч свае абноскі

Аднаногі клён храмы.

 

Ён распрáнуты гібее,

Водар горкіх думак п’е.

Хутка, хутка ўжо завея

Калыханку прапяе.

 

Ён засне зімой глыбока,

Будзе бачыць казкі-сны.

Прастаіць ён «рукі ў бокі»

Заінелы да вясны.

 

А вясной расправіць голле —

Як не цешыцца яму!

Ён адзін у чыстым полі

Мужна перажыў зіму.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.