epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Адзнакі

Не ведаю — і цяжка ад таго,

(А раптам хвост адкіну зпераляку)

Якую час, пасля жыцця майго,

Паставіць мітусні маёй адзнаку?

 

Паставіць «добра» — будзе самы раз,

А «блага» — не баюся і благога.

Сказаўшы «блага», нехлуслівы час

Мяне заўважыць ўсё-ткі хоць такога.

 

І гэтым час не сапсуе мне «сон»,

Зусім другое будзе пакараннем:

Калі нічога не заўважыць ён —

І ні мяне, ні творчых намаганняў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.