epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Аджыў і згас

Штó ёсць свет часовы наш?

Нацый антысімбіёзы?

Фарс трагічны?

Сон?

Калаж?

Ці камедыя праз слёзы?

 

Шлях наш коўзкі, непрамы,

Накіроўвае куды нас?

Гэты свет, і ўсё, і мы,

Аджываем і — на вынас.

 

Свет былы аджыў і згас,

Зніклі з ім і тыя людзі.

Колькі нас было да нас...

Пасля нас жа — нас не будзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.