epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Агіднасць

Я бачыў сон,

адчуў смурод інтрыгі,

Няхай вас жах

падобны абміне:

З рэестру лёсаў,

з паважанай кнігі

албокС агідны

выкрэсліў мяне

 

Я боль душы

з адным пытаннем важыў,

Шукаў, шукаю

на яго адказ —

Чаму ніхто

злачынства не заўважыў?

Не падтрымаў мяне

ніводны з вас?

 

Як жыць далей —

цяпер мая ўжо справа,

Судзіць мяне

ніхто не мае права.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.