epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Агеньчык надзеі

Ў якой далі б ні быў я ад людзей,

Якія б ночы не глядзелі ў вочы,

Я нават ад няздзейсненых надзей,

Ад іх святла ледзь бачнага не збочыў.

 

Хоць нішчылі мяцеліцы сляды,

Хоць паглыналі белы свет завеі,

Я кіраваўся праз гады туды,

Да вечнага агеньчыка надзеі.

 

Я й сёння не стамляюся ісці,

Хоць цемра ў вочы і не тыя сілы.

Мае арыенціры у жыцці —

Мае надзеі, майго лёсу крылы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.