epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Агонь

Гары, агонь, што ў маім сэрцы ўспыхнуў,

Не патухай, не астывай — гары

Пакуль задумак носьбіт я і рыфмаў,

Жыві, агонь, не згасні без пары.

 

Ты ў сэрцы у маім падобны цуду,

Гарыш у ім ты — і яно гарыць.

Я творамі цябе сваімі буду

Жывіць, каб не патух — і зноў жывіць.

 

Калі ж прытоміць нас гадоў аблога

І ў сэрца мне бяды упрэцца клін,

Тады ўжо мы з табой, з дазволу Бога,

Адыдзем назаўсёды на спачын.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.