epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Агонь душы

Мы ў новы дзень ідзём, час не стаіць на месцы,

За кожным новым днём, зноў дні і дні.

Мы праз усё жыццё павінны годна несці

Сваю душу, як факел дабрыні.

 

Не згасяць — веру я — святло душы нягоды

І зайздрасць, што за ўсе нягоды горш.

І цяжкасці жыцця, і часу перашкоды,

Пераадолець здолеў я ўсё ж.

 

Мой фініш вось ён, вось. Я прыімчаў здалёку,

І не знядужай майго лёсу конь,

Таму, што ў светлы час,

Таму, што ў чорным змроку,

Усё жыццё гарыць душы агонь.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.