epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Акцыя!

Ура!

На пяць працэнтаў стаў танней

Харч для людзей і для свіней.

І гэта — акцыя,

Не правакацыя.

Старыя і малыя,

Таты, мамы,

Спяшайцеся у крамы.

Хутчэй купляйце,

Не губляйце час —

Усё для вас!

І акцыя

Узрушвае, вярэдзіць,

Але ж забыліся нас папярэдзіць

І прамаўчалі «смела»,

Што перад акцыяй

На сто працэнтаў

Усё уздаражэла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.