epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Акно

Глядзець у акно

не заўсёды прыемна,

Шмат бачым у ім,

ды не ўсё нам патрэбна.

Глядзець у акно —

як падглядваць у карты,

Шальмоўства там бачым,

двайныя стандарты.

Няшчырасць у ім

і, нярэдка, ілжывасць,

З акна таго дзьме

ненажэрная хцівасць.

Ёсць там і усмешак

прытворлівы солад,

Але пад усмешкамі

схованы холад.

Там і ў павучанні

няма недахопу —

О, праца Пятра!

О, акно у Еўропу!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.