epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Акрыленасць

О крылы надзеі, душэўнага ўзлёту!

Як лёгка мне з вамі заўжды

Тварыць, працаваць аж да сёмага поту,

Нібыта я зноў малады!

 

Вы здольныя ўзняць да вышынь у імгненне

Задумкі-пачуцці мае,

Як быццам бы маці-Зямлі прыцягненне

Увогуле не існуе.

 

Вядома, што сэрца — то ў шчасці, то ў пекле,

Такі, кажуць, творчы працэс.

О крылы душы! Толькі б вас не абсеклі,

Не зрынулі раптам з нябес!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.