epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Аліўе»

Утопіць не рака,

а ўласная нядбайнасць.

А кволаму агню

дасць моцы сухавей.

Для ісціны тупік —

не нашы спрэчкі — крайнасць.

Бывае, што жыве

ў звычайным незвычайнасць.

Не бойцеся цара —

апрычнікі страшней.

Сустрэнуць па вачах —

праводзяць па бяседзе.

У мутным рыбы больш,

ды лепшая ў віры.

Памылкі даўніны —

у будучыні недзе.

Лагодзяць «так» ды «так» —

лісліўцы — не сябры.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.