epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Алюр

О як хацеў бы гэтага не чуць.

Ды чую за сабой азарт пагоні.

І з-пад падковаў часу іскры — жуць!

І ноч да воч, як пісталет да скроні.

 

Я вырываўся ўперад што ні раз,

Вось-вось і стане ціха за спіною.

Але губляўся сіл маіх запас

І з новай моцай гнаў алюр за мною.

 

О як складана —

Ўсё ў сядле, ў сядле,

Адчайна лёс мой па жыцці галопіць.

Я сперадзі пакуль...

Пакуль, але

На колькі сіл маіх астатніх хопіць?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.