Пакінь мяне, мая туга,
Аб тым, што многа не ўдалося,
Што шмат спазнаць не давялося —
Пакінь хутчэй жа, як мага!
Пакінь, мая туга, мяне,
Вазьмі з сабой маю грахоўнасць,
Маіх памылак паслядоўнасць
Й цяжа́р душы, што долу гне.
Мая туга, мяне пакінь,
Такіх, як ты, не трэба сведак.
Хачу без смутку, напаследак,
Спакойна выдыхнуць:
— Амінь!