epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Амінь

З зямлі — агульнае грабніцы,

Імкнуцца ў высь за Храмам Храм.

І з кожнай чуюцца званіцы

Званы, як напамінак нам.

 

Пра тое, што жыцця аблога

Пярэйдзе ў прах, нябыт і стынь

Нішто не вечна, апроч Бога,

Таму маліцеся — амінь!

 

Званы ўспрымаем сэрцам чулым,

Іх прагна ловіць душаў слых.

Па кім званы? І па мінулым,

Таксама і па нам, жывых.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.