epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Аналізы

— Скажы, сусед, чаму ўвесь час

Няўдачы крочаць след за мною?

Я лбом —

Штодзень,

Штогод,

Штораз

Луплюся аб адно і тое.

 

Каб сябра ўратаваць ад бед,

Параду даў яму сусед:

 

— Ну колькі можна талкаваць:

Ніхто без ведаў ні асілак.

Ўсё трэба аналізаваць,

Каб зноў не паўтараць памылак.

 

Аналізуеш?

— Што ты? Не!

Баюся ад здароўя кпінаў.

Я доктару усё пакінуў,

Аналізы ён робіць мне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.